Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
Вторник, 6 Февраля 2024 г.
21:12 фанфікавае
Цікава, мусіць, недзе ў белмоўным фанфікавым асяроддзі (дзе б яно ні знаходзілася) праходзіць акцыя "пакінь каментар да беларускамоўнага фіка", бо цягам апошніх пары дзён пад адным з маіх старых фікаў з'явілася ажно 3 (!) каментара на беларускай. Магчыма, гэты фік патрапіў у нейкую падборку "каментуй іх"? Бо ён, здаецца, нічым значным не выдзяляецца.
Цікава, але прыемна.

А яшчэ ў мяне знайшоўся сашыпер Габі/Мэдзі! І, здаецца, з Японіі, судзячы па смайліках. Ну што, ёсць нагода натхніцца

Але зараз у мяне 2 пачатых фіка (насамрэч тры, але адзін відавочна трэба перарабляць, бо я там даўно захрасла), адзін з якіх мусіў быць кароткім, але пішацца вельмі марудна.

Памяншаю дозу антыпсіхотыка і спадзяюся, што разам з гэтым ідэі вернуцца. Я ўсё ж мяркую, што крызіс ідэй у мяне праз яго, бо ад іншага было падобнае, толькі ў больш суровай форме.
Понедельник, 22 Мая 2023 г.
23:01 Фанфікавае
Каб трохі змясціць фокус, бо я ўжо не вывожу псіхалагічна (бо сама сябе накручваю у першую чаргу...)

Троху паўдзельнічала ў фэсце Вясёлка. Прынамсі адну ідэю не напісала, затое ў апошні момант напісала драбл-дыялог на іншы колер. Як Кася (котка) моцна захварэла, то мне неяк не пішацца.

На Чырвоны колер напісала драблік Торындуілавы, проста замалёўка з маім улюбёным сэтынгам - перад-канон, які я закручваю ў любы бок. Келіх, 315 словаў.
На Зялёны я спачатку нічога не збіралася пісаць, але бабуля слухала канцэрт Елфімава, а той спяваў пра зачараваныя завушніцы, і мне знянацку прыйшла ідэя. Зялёны там, дарэчы, вялікай ролі не грае, але ж. Падарунак, таксама Торыдуіл, 590 словаў.
На Чорны мне раптам прыйшла дзіўная ідэя пра Adora Belle Dearheart і Ангву - пры тым, што канонныя пейрынгі мяне цалкам задавальняюць, а вось. Цяпер я іх шыплю (і гледзячы на тое, што на АО3 да майго фіка такога пейрынгу не было, шыплю іх адна я xd). Чорны, 468 словаў, Angua von Uberwald/Adora Belle Dearheart.
А Фіялетавы мне адразу прыйшоў у галаву ў выглядзе проста дыялога без асаблівага сэнсу і глыбіні, і я яго запісала. Адзіны джэн з чатырох фікаў) Да пытання колеру, Монескін, 96 словаў.

===
І калі ўжо я пра свае фікі, то вось яшчэ тыя, што з ЗФБ. Іх атрымалася 4, і ўсе Драмцінары (адзін з іх пераклад). Калі-небудзь я што-небудзь начытаю, але, мусіць, не зараз. Дакладна не зараз.

Небяспечныя сувязі я напісала ажно ў кастрычніку, пасля фік доўга ляжаў і, спадзяюся, адляжаўся. Мне самой падабаецца, ідэя ў тым ліку)
Маленькая кніжка - пераклад з англійскай, дзякуючы якому я троху бліжэй пазнаёмілася з Катулам. Рэдагаваць дапамагала Кася (не котка). Мне падабаецца, як аўтар піша Драмцінары, спадзяюся, яна хутка справіцца з дысертацыяй і вернецца да фікаў)
Найлепшаму босу - калі да Драмцінары знянацку дадаўся Анк-Морпорк. Гэта я ператычвала Unseen Academicals па-англійску, і кубак Вецінары мяне моцна зачапіў.
Клопат - проста флаф з камфортам, хоць Вецінары там і за кадрам.
Понедельник, 2 Января 2023 г.
17:11 Зімовая замалёўка з эльфамі
Я паспела яшчэ ў мінулым годзе напісаць маленечкую зімовую замалёўку пра сваіх эльфаў)
Трохі выбілася з пісаніны, бо спачатку было складана з-за падвышанай трывожнасці, а потым з-за таблетак ад яе. Зараз пакуль застаўся антыдэпрэсант, з ім, здаецца, можна спрабаваць пісаць. Калі быў яшчэ і антыпсіхотык, неяк зусім не пісалася.

Таму вось. Сюжэту няма, ёсць эльфа, зіма і котка)
Зімовая замалёўка
Среда, 2 Ноября 2022 г.
22:31 Вяртанне да Прывіда
- After all this time? - Always (c)

Напісала тру-драблік па другім сваім фандоме - Прывідзе Оперы.
Канешне, уся гісторыя бачыцца трохі іначай, калі табе 30+, а не 15. Але ўсё адно Эрык/Хрысціна для мяне ОПТ назаўжды, таму хочацца ж нейкага хэпі-энду! Для Эрыка, так.
Насамрэч у мяне даўно ўжо ў фоне бродзіць адна ідэя, можа, калі-небудзь што толкам і напішацца. Ці не. Але сцэну вяртання я вось напісала - і здолела "запакаваць" у 100 словаў.

https://archiveofourown.org/works/42816057
Суббота, 29 Октября 2022 г.
13:12 Dracula 2000
У рамках настальгіі спампавала (якое шчасце, што яшчэ раздаюць якасныя версіі "старых" фільмаў (матухна, фільму ж 22 гады! Але ж 2000, здаецца, на так ужо даўно быў! Ну вось, даўно)) і заўчора паглядзела.
Настальгія, дарэчы, прыйшла, пасля праслухоўвання японскай версіі Прывіда Оперы))

Добры ўсё ж фільм, з ідэяй, і не сказаць каб пагана паказанай. Некаторыя рэчы, канешне, лагічна не зусім сыходзяцца, але і сёння рэдка ў якіх фільмах добра сыходзіцца ўсё. Як выявілася, памятаю я яго добра (але ж я яго шмат разоў пераглядала ў свае 15-17 год), але ўсё адно - напружанне трымала і ўсё падобнае.
Джэры Батлер, канешне, one love =) Прыязнасць да старых улюбёнцаў цвіллю не пакрываецца) Мне шкада, што ён у выніку асеў у нішы "трылера звычайнага", але, можа, яму падабаецца.
А вось Джоні Лі Мілер дасягнуў большай папулярнасці. Хаця ў гэтым фільме яшчэ такі малады, проста прыгожы тварык (хоць і не майго густу))
Астатніх збольшага трэба гугліць, каб паглядзець, як кар'еры склаліся.
Аднак фільм усё адно добры. Даступны, але з прэтэнзіяй на глыбіню, і дынамічны. Хаця мне, дарэчы, гэтым разам трохі чагосьці не хапіла, можа, трошкі думку разгарнуць на конт таго, чаму гэтым разам сонца на Дракулу-Іуду падзейнічала.
І нават фанфік хочацца напісаць, дзе б Мэры не бегала ад яго, а паспрабавала пагаварыць.
/Канешне, асобнае пытанне - гэта якім чынам Дракула, які больш за сотню год правёў прыкутым у дамавіне, так добра арыентаваўся у Амерыцы. Але можна прыдумаць яму звышздольнасць адаптавацца да чаканняў тых, з кім ён кантактуе./
А, ну і ўсялякія тэорыі вакол постаці Іуды мне таксама цікавыя самі па сабе. Ад JCS да "Евангелля ад Понція Пілата".
Карацей, мне спадабалася зноў

Думала кліпец які нарэзаць, але ўжо бачу, што на песню, на якую думала рабіць, не хопіць матэрыялу, дый па характары просіцца нешта цяжэйшае. Блін, як шкада, што ўсе мае колішнія кліпы па Дракуле-2000 зніклі разам з рамблер-відэа( Не давярайце, людзі, хостынгам і аблокам, нішто не вечнае калі не вырубленае ў камяні.
Вторник, 9 Августа 2022 г.
19:09
Тым часам учора апублікавала на Ао3 свой першы пераклад фанфіка на беларускую)
"Да самых касцей тваіх" (The Bones of You), Драмцінары.
Ажно цэлы адзін раз нехта клікнуў з учора Не, і мова, прама скажам, непапулярная, і пейрынг таксама (хаця й не апошні, калі глядзець па статыстыцы Ао3, але ж фандом не на слыху зараз). І адразу прыметна, што на ФБ глядзяць больш)
Але ж я не для праглядаў перакладаю. Той выпадак, калі вельмі хацелася)
Насамрэч цудоўны, вельмі музычны фік. Спадзяюся, у мяне атрымалася хаця б яго не сапсаваць.
Воскресенье, 31 Июля 2022 г.
00:07 Вішнёвыя эльфы
Вішні як сродак натхнення. Пакуль сёння даставала косткі з вішняў, прыйшла ідэя для фіка. І нават запісаць паспела.
Вішнёвае, пра маіх comfort elves. Напісала Ферану ПТСР, і заадно атрымалася, што ён старэйшы, чым я спачатку думала. Ну ладна, будзе крыху старэйшы) А з ПТСР яны з Мелудзірам разбяруцца ў рэшце рэшт.
Среда, 27 Июля 2022 г.
16:12 Эксперыментальная ФБ
Насамрэч першы з фікаў, якія ў выніку апынуліся ў новай эксперыментальнай калекцыі на Фандомнай бітве, напісаўся яшчэ да таго, як пра гэтую калекцыю абвясцілі. Аднак я яго доўга рэдагавала, а потым яшчэ думала, несці каму ці проста апублікаваць на АО3...
Карацей, у выніку маіх фікаў у той калекцыі ажно тры, два я дапісала пазней (і аднесла ў больш падыходзячую каманду, як мне падаецца). Ну, і праглядаў на ФБ усё ж больш, нават у фікаў на белмове) Чым калі проста выкладаць (так, мне ёсць з чым параўноўваць xd). Каментаў аднак не значна больш, таму ёсць пытанне, за што там кудасы стаяць, можа, хтосьці проста крочыў мімаходзь xd
Але мне самой падабаецца, а гэта галоўнае.

У фікі - па Пратчату.
Храналагічна першы з фікаў - "Малюнак" - адметны для мяне яшчэ тым, што я ўрэшце рэалізавала сваю ве-ельмі старую ідэю напісаць нешта па песні "Я тебя рисую" Яака Йаалы. Я яе прыкладала да розных фандомаў і пэйрынгаў, але напісала ў выніку пра Драмнота і Вецінары. А яшчэ ў мяне ёсць першая версія фіка з ООСным Вецінары, але я яе нікому не пакажу xd.
Пасля я задумалася пра гадзіннік у пакоі перад Даўгаватым кабінетам, які нерваваў Ваймса. У выніку нарадзіўся міленькі драблік "Газіннік" з разважаннямі Драмнота.
А потым напісаўся яшчэ флафна-рамантычны Драмцінары "Адлюстраванне", гэткі comfort fic, дзе быццам нічога не адбываецца і ўсё добра.

З сённяшняга дня можна дэаноніць міблы (дый эксперыментальная калекцыя ў галасаванні не ўдзельнічае ўсё адно), таму ўсе тры ўжо бачныя і ў маім профілі таксама.
А яшчэ адзін я ўсё яшчэ рэдагую xd Грунтоўная праца xd
Четверг, 25 Ноября 2021 г.
14:40
Вчера вечером открыла фанфик, который писала 5 лет назад (ау по Хоббиту). Мое самое крупное творение, 27к слов. И зачиталась И опять легла спать поздно. Слабоумие и отвага (с)
И, кажется, я дозрела до того, чтобы его отредактировать и опубликовать (он у меня был на лайри в закрытке под список, потому что я психанула на фоне эмоционального отката после написания этой нетленки; хз, может, уже и не в щакрытке, там на останках дайри сейчас хз что творится). Оказывается, чтобы возникло желание заняться собственным текстом, он должен полежать лет много Там где-то и дописать надо будет, ибо слишком сжато местами. Конечно, вопрос, где найти время, но если очень хочется, то время найдется. Жаль, ни в какую ФБ его не всунешь, так как раньше был опубликован.
Закрыть